Рубрики
Белоруссия, Украина, Казахстан

Беларуска Ганна Сола выйграла спрынт на этапе Кубка свету па біятлоне

Ганна Сола стартавала 17-й і выдатна прайшла дыстанцыю працягласцю 7,5 км, не дапусціўшы ні аднаго промаху на двух агнявых рубяжах. Рэзультат пераможцы — 20 мін 44,4 сек. Для 25-гадовай беларускі гэта першая перамога ў кар’еры на этапах Кубка свету. На старце цяперашняга сезона Ганна Сола ўпершыню паднялася на п’едэстал кубкавых этапаў, стаўшы трэцяй у спрынце на этапе ў шведскім Эстэрсундзе. Пасля сённяшняй перамогі Ганна Сола сказала, што ёй не верыцца, што ўдалося дабіцца такога поспеху, і шчасце перапаўняе яе.

Другое месца ў жаночым спрынце заняла францужанка Жусцін Брэза-Бушэ (+46,2 сек; 2 промахі), трэцяй фінішавала нарвежка Мартэ-Олсбю Ройселанд (+50,3 сек; 0).

Астатнія беларускія біятланісткі сёння занялі наступныя пазіцыі: 8 — Дзінара Алімбекава (+1 мін 08,0; 1), 44 — Ірына Лешчанка (+2 мін 21,2; 3), 85 — Алена Кручынкіна (+3 мін 27,8; 4), 95 — Ірына Кручынкіна (+3 мін 48,9; 5).

У сённяшнім мужчынскім спрынце беларус Антон Смольскі стаў бронзавым прызёрам.

Заўтра адбудзецца мужчынская гонка праследавання на 12,5 км і жаночая эстафета 4х6 км.

На старце цяперашняга кубкавага сезона ў швецкім Эстэрсундзе беларускія біятланісткі ўжо двойчы падымаліся на п’едэстал гонару. Спачатку Ганна Сола заняла 3-е месца ў спрынтарскай гонцы, а потым жаночая каманда ў складзе Ірыны Лешчанка, Дзінары Алімбекавай, Ганны Солы і Алены Кручынкінай стала другой у эстафеце. Акрамя таго, Дзінара Алімбекава двойчы была 4-й у індывідуальнай гонцы на 15 км і спрынце.

Ганна Сола

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *